Перайсці да зместу

Говард Джэйкабсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Говард Джэйкабсан
англ.: Howard Jacobson
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 жніўня 1942(1942-08-25)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Гады творчасці 1983 — цяперашні час
Жанр камічная навела
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Букераўская прэмія (2010)
Узнагароды

Говард Джэйкабсан (англ.: Howard Jacobson; 25 жніўня 1942) — брытанскі пісьменнік і журналіст. Больш вядомы як аўтар камічных навел, сюжэт якіх круціцца каля вобразаў брытанскіх яўрэяў. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2010 года.[5]

Джэйкабсан нарадзіўся ў 1942 годзе ў Манчэстэры. Ён скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, нейкі час чытаў лекцыі ва Універсітэце Сіднею, аднак пазней вярнуўся выкладчыкам у Кембрыдж.

Як пісьменнік Джэйкабсан найбольш вядомы гумарыстычнымі гісторыямі пра брытанскіх яўрэяў. Адна з такіх гісторый распавядаецца і ў «Праблеме Фінклера». Раман стаў першай адкрыта гумарыстычнай гісторыяй, якая атрымала Букераўскую прэмію за ўсю яе гісторыю.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Howard JACOBSON // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #120770806 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2010. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Букера-2010 атрымаў Говард Джэйкабсан